23.03.2020 / 16:53

Пенсіянерка з Оршы павялася на прапанову «банка» атрымаць 150 рублёў, а страціла 400 рублёў 1

Пенсіянерка з Оршы атрымала паведамленне са старонкі сваёй «знаёмай». Тая напісала, што нібыта Беларусбанк праводзіць акцыю сярод пенсіянераў і «раздае» па 150 рублёў. Як атрымаць падарунак «сяброўка» абяцала навучыць, паведамляе абласная міліцыя.

Аказалася, што для гэтага дастаткова пазначыць звесткі аб рэквізітах банкаўскай карты.

Пенсіянерка некаторы час сумнявалася, ці варта перадаваць рэквізіты знаёмай. Аднак, грошы ёй былі вельмі патрэбныя, і гэта перамагло здаровы сэнс. Жанчына напісала і адправіла ўсе звесткі банкаўскай карты. Пасля чаго пайшла ў найбліжэйшы банкамат, паглядзець, ці залічаны грошы, бо СМС-апавяшчэнне ў яе падключана не было.

На рахунку не аказалася абяцаных грошай. Акрамя таго, не аказалася і больш за 400 рублёў асабістых зберажэнняў.

У банку жанчыне патлумачылі, што ніякіх акцый банк не праводзіць і што яна стала ахвярай махляроў.

2
HENRIK KWINTA / Адказаць
23.03.2020 / 19:46
Я вельми рад таму што навучыли яшчэ аднаго ДУРНЯ.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру