23.03.2020 / 17:17

У Мадрыдзе паліцыя аштрафавала 77-гадовага дзядулю за парушэнне каранціну: ён лавіў пакемонаў  5

У Мадрыдзе паліцыя аштрафавала 77-гадовага мужчыну за парушэнне каранціннага рэжыму. Ён заявіў, што выйшаў на вуліцу, каб палавіць пакемонаў з гульні Pokémon Go. Пра гэта паведамляе газета El Mundo.

Згодна з апублікаванай квітанцыяй, паліцэйскі патруль спыніў мужчыну 22 сакавіка ў 13:15 у раёне Лаціна. У якасці прычыны знаходжання на вуліцы ўказана «паляванне на пакемонаў». На якую суму аштрафавалі мужчыну, не ўдакладняецца.

У Іспаніі парушэнне закона аб бяспецы грамадзян, да якога могуць звярнуцца пры парушэнні каранціну, караецца штрафамі ад 601 еўра да 30 тысяч.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

NN.by

5
Мордехай В. / Адказаць
23.03.2020 / 17:27
Адзін ідзе ў царкву, другі ловіць пакемонаў. Кожны шалее па-свойму.
0
Кругом работающие пенсионеры / Адказаць
23.03.2020 / 18:17
ему больше не наливать.
2
belariy / Адказаць
23.03.2020 / 21:23
рэспект дзеду. у такія гады за пакемонамі ганяцца )))
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру