Вікторыя Мыц — грамадзянка Беларусі, якая разам з двума дзецьмі жыве ў Маскве. Жанчына вярнулася з адпачынку ў В’етнаме і ў маскоўскім аэрапорце «Унукава» даведалася, што яе, як замежніцу, чакае дэпартацыя. 

Вікторыя мае кватэру ў Маскве, прапісаная там, але гэта не хвалюе нікога. Замежніца? Вяртайся на радзіму.

«Пакуль яны сочаць за каранавірусам, мы тут усе памрэм ад запалення лёгкіх», — расказвае яна на відэа, якое апублікаваў тэлеграм-канал Mash.

Жанчына з сям’ёй пакуль застаецца ў аэрапорце. Ёй трэба купіць білеты да Мінска, па $130 з чалавека. З’ездзіць дадому і сабраць рэчы беларусцы не дазваляюць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0