Чарнагорская паліцыя затрымала грамадзянку Расіі, якая распаўсюджвала фэйкі пра каранавірус, паведамляе тэлебачанне Чарнагорыі.

Яна апублікавала ў сваім профілі ў сацыяльнай сетцы, што каля 1000 чалавек заражаныя каранавірусам у Чарнагорыі, шасцёра памерлі і што ў Чарнагорыі чакаецца сцэнар, як у Італіі.

Паліцыя арыштавала расіянку па падазрэнні ў тым, што яна здзейсніла злачынства, распаўсюджваючы паніку і бязладдзе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0