23.03.2020 / 21:32

Лядовы палац Мадрыда часова ператвораць у морг 1

Прадаўцы ў супермаркеце Матаро, Каталонія, працуюць у абарончых касцюмах. Фота Daniel Ferrer Paez, Shutterstock.com

Канферэнс-цэнтр IFEMA пераабсталяваны пад новы шпіталь на 1300 ложкаў. А суседні з ім Лядовы палац стане часовым моргам, бо існыя цэнтры рытуальных паслуг перапоўненыя.

Іспанія — другі пасля Італіі агмень пандэміі ў Еўропе.

У Іспаніі ад каранавіруса памерла больш за 2200 чалавек. Большая палова ахвяр — з Мадрыда. 87% памерлых — людзі, старэйшыя за 70 гадоў, паведаміў Фернанда Сімон, кіраўнік медыцынскай службы надзвычайных сітуацый краіны.

Іспанія перажывае крытычны момант у барацьбе з эпідэміяй. Медыцынская сістэма краіны перагружаная, многія медыкі выведзеныя са строю, бо самі інфікаваныя. Медперсанал складае 12% сярод выяўленых заражэнняў.

Іспанія забавілася з увядзеннем строгага каранціну, у выніку распаўсюджванне інфекцыі выйшла з-пад кантролю.

Гэта самая катастрафічная для краіны сітуацыя ад часоў Грамадзянскай вайны 1936-1939 гадоў.

Чытайце таксама: Тлумачым, чаму наступныя тыдні ў свеце працягнецца рост смерцяў ад каранавіруса

Усяго ў свеце па стане на сярэдзіну дня 23 сакавіка ад Covid-19 памерла больш за 15 300 чалавек. На жаль, тэмп пандэміі пакуль нарастае.

Іспанія ўвяла рэжым строгага каранціну толькі на мінулым тыдні, эфект гэтага кроку стане відавочны праз тыдзень-два.

Сярод вядомых іспанцаў, якія падчапілі заразу, — оперны спявак Пласіда Дамінга і жонка прэм'ер-міністра краіны.

Чытайце таксама: «А 20-й усе выходзяць на балконы і апладзіруюць медыкам». Беларуска, якую каранавірус заспеў у Каталоніі, расказала пра свой побыт у новым эпіцэнтры пандэміі

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

NN.by

0
Viknik / Адказаць
23.03.2020 / 23:13
Калі наш стратэг набудаваў столькі лядовых палацаў, ён ўсё прадбачыў...
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру