Праз каранавірус да 20 000 асуджаных у Польшчы змогуць адбываць пакаранне дома, а не ў турме. Некаторым зняволеным ужо дазволена адбываць пакаранне дома пад наглядам, паведамляе Reuters.

Турмы ўжо забаранілі наведванні і перасталі дазваляць большасці зняволеных працаваць на вуліцы. У міністэрстве юстыцыі паведамілі, што ў некалькіх турмах былі арганізаваны майстэрні па пашыве ахоўных масак і касцюмаў, якія выкарыстоўваюцца для барацьбы з каранавірусам.

Пажылыя людзі, прысуджаныя да турэмнага зняволення на тэрмін да трох гадоў, могуць прасіць аб прыпыненні іх тэрміну да заканчэння эпідэміі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0