З-за каранціну ў Кіеве, які ўведзены праз каранавірус, з 23 сакавіка сталіца Украіны жыве практычна без грамадскага транспарту. Праезд у нешматлікім транспарце дазваляецца толькі са спецыяльным пропускам.
Фота: Букви.
Скарыстацца некалькімі маршрутамі могуць толькі работнікі крытычна важнай інфраструктуры сталіцы Украіны. У прыватнасці, гаворка ідзе аб медыках, ратавальніках, паліцыі, працаўніцах прадуктовых крам і аптэк. Менавіта яны, маючы пропуск, змогуць ездзіць на грамадскім транспарце. Для ўсіх астатніх кіяўлян на перыяд каранціну транспарт будзе недаступным.
У транспарце павінны знаходзіцца два супрацоўнікі паліцыі і адзін прадстаўнік муніцыпальнай паліцыі.
На прыпынках, дзе заўсёды шмат людзей, — нікога няма. Затое на дарогах утварыліся заторы, бо ўсе спрабуюць даехаць да патрэбнага месца на аўто.
Некаторым людзям ужо зрабілі пасведчанне, але яны яго не могуць забраць з працы, бо без пропускаў іх не прапускаюць у транспарт.
Фота: Букви.
З 12 сакавіка ў Кіеве дзейнічае каранцін. Тады былі зачыненыя ўсе школы, дзіцячыя сады і ўніверсітэты. З 12 сакавіка таксама зачыненыя ўсе тэатры, кіно і забароненыя масавыя мерапрыемствы. Пазней каранцін зрабілі больш жорсткім. На гэты момант зачынены ўсе рэстараны, кафэ, гандлёвыя цэнтры, не працуе метро, людзей просяць заставацца дома і не выходзіць на вуліцу.