24.03.2020 / 07:38

На праспекце Незалежнасці лоб у лоб сутыкнуліся «Мерседэс» і «Опель»

Аварыя адбылася 23 сакавіка каля 22:00.

Як паведамляе тэлеграм-канал ДАІ Мінска, кіроўца аўтамабіля «Mercedes», 1997 нараджэння, рухаючыся па праспекце ў крайняй левай паласе з боку Мінскага раёна ў кірунку вуліцы Астрашыцкай, здзейсніў наезд на бардзюрны камень.

Фота ДАІ Мінска.

Пасля гэтага ён не справіўся з кіраваннем і выехаў на паласу сустрэчнага руху, дзе сутыкнуўся з аўтамабілем «Opel».

Фота ДАІ Мінска.

Кіроўцы абодвух аўто, а таксама пасажыр «Опеля», дастаўленыя ў бальніцу. 

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

NN.by

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру