Адна з мер прафілактыкі — стараннае мыццё рук, фота Надзеі Бужан

Адна з мер прафілактыкі — стараннае мыццё рук, фота Надзеі Бужан

Больш за 100 тысяч заражаных каранавірусам SARS-CoV-2 па ўсім свеце вылечыліся. Пра гэта сведчаць звесткі Сусветнай метрыкі

Паводле звестак на раніцу 24 сакавіка, у свеце зафіксавана 102 492 выпадкі выздараўлення. Яшчэ 16 558 захварэлых каранавірусам COVID-19 памерлі.

Найбольшая колькасць зафіксаваных выпадкаў захворвання — каля 81,5 тысяч — застаецца ў Кітаі. Пры гэтым там вылечыліся каля 90% — 73,2 тысячы чалавек. На другім месцы па колькасці захварэлых застаецца Італія (63,9 тысяч чалавек). На трэцім месцы — ЗША (46,3 тысячы чалавек). На чацвёртым — Іспанія (35,1 тысяч), на пятым Германія (29 тысяч).

У Беларусі на каранавірус захварэў 81 чалавек.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0