csstevensphoto

csstevensphoto

Улады штата Невада (ЗША) на фоне каранавіруса вырашылі зачыніць усе ўстановы, якія не маюць жыццёвай важнасці, напрыклад бары, спартзалы і кінатэатры. Зачыніліся і казіно ў Лас-Вегасе.

Апошні раз такое адбывалася ў 1963 годзе, пасля забойства прэзідэнта Джона Кенэдзі. ЗША выйшлі на трэцяе месца па колькасці захварэлых новай каранавіруснай інфекцыяй у свеце, да 23 сакавіка дыягназ выявілі больш чым у 35 тыс. чалавек. Прычым больш за ўсё выпадкаў зафіксавана ў горадзе Нью-Ёрк (13 тысяч), у штаце Невада — 245 выпадкаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0