24.03.2020 / 09:20

У Мінску «Лада» не саступіла дарогу і перакулілася

Здарэнне адбылося на вуліцы Нёманскай. «Лада» рухалася з боку вуліцы Лідскай у напрамку Прытыцкага, паведамляе ДАІ ў сваім тэлеграм-канале.

На скрыжаванні вуліц Нёманскай і Казіміраўскай кіроўца «Лады» пры павароце налева не даў перавагу ў руху «Таёце». У выніку ДТЗ «Лада» перакулілася. Пацярпелых няма. Двое непаўналетніх знаходзіліся ва ўтрымлівальных прыладах — з малымі усё добра.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

NN.by

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру