Сёння Аляксандр Лукашэнка сустракаўся з паслом Кітая Цуй Цымінам, піша БелТА.
Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, выпадкі захворвання каранавірусам, якія зафіксаваныя ў Беларусі, з'яўляюцца завезенымі з-за мяжы. «У нас гэты вірус не развіваўся, і, больш за тое, мы не з'яўляліся і не з'яўляемся нейкім пунктам, адкуль пачаўся гэты вірус», — адзначыў ён.
У той жа час, нягледзячы на вялікую колькасць грамадзян Кітая, якія прыязджаюць на працу ў Беларусь, не было ніводнага выпадку, каб яны прывезлі ў краіну каранавірус. «З завезеных каранавірусаў з Кітая — ніводнага. Тут працуе вельмі шмат грамадзян Кітайскай Народнай Рэспублікі (і ў «Вялікім камені», і на іншых аб'ектах, і на БНБК, які мы будуем з дапамогай кітайскага народа і крэдыту) — ніводнага факта, выпадку, завезенага з КНР віруса. Мы вельмі акуратна працавалі і працуем. Не таму, што нічога не баімся, не ў гэтым справа — звярнуў увагу беларускі кіраўнік. — Мы спрабуем дзейнічаць прафесійна і кропкава, зыходзячы з вопыту вашага і нашага».
«Мне кожны дзень дакладваюць абстаноўку», — дадае тэлеграм-канал Пул першага.