Здарэнне адбылося раніцай 24 сакавіка на вуліцы Пляханава, паведамляе ДАІ ў сваім тэлеграм-канале.

Фота ДАІ
56-гадовы кіроўца на «Нісане» рухаўся з боку праспекта Партызанскага ў напрамку Ракасоўскага. Пры ажыццяўленні павароту направа на вуліцу Тухачэўскага не саступіў дарогу трамваю, што рухаўся ў прамым сустрэчным напрамку з боку праспекта Ракасоўскага.
Кіроўца «Нісана» атрымаў цялесныя пашкоджанні і быў дастаўлены ў бальніцу.
Каментары