24.03.2020 / 12:48

Ураджэнка Беларусі парушыла каранцін у Маскве: пайшла на манікюр. Яе забрала паліцыя 3

Ураджэнка Беларусі была затрыманая ў Маскве за парушэнне каранціну: яна вырашыла наведаць манікюрны салон.

Як стала вядома РЕН ТВ, інцыдэнт адбыўся ў панядзелак. Жанчына прыйшла ў манікюрны салон і паведаміла, што вярнулася з Італіі і знаходзіцца на каранціне.

Супрацоўнікі выклікалі нарад паліцыі. Жанчына патлумачыла, што прыляцела 8 сакавіка і ў аэрапорце прайшла праверку лекарамі, наяўнасць каранавіруса ў яе не пацвердзілася. Супрацоўнікі паліцыі выклікалі хуткую дапамогу, лекары праверылі грамадзянку, захворванне не пацвердзілася. Жанчына ў шпіталізацыі не мела патрэбу.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

NN.by

0
Генэрал Голад / Адказаць
24.03.2020 / 13:12
Што такое УРАДЖЭНКА? Грамадзянка ці не?
0
Святлана / Адказаць
24.03.2020 / 16:45
Як супрацоўнікі Хуткай адразу маглі вызначыць, што грамадзянка здаровая і не з'ўляецца носьбітам каранавірусу без прыкмет захворвання?
0
ИП Шамякин, УНП xx5764xxx / Адказаць
24.03.2020 / 18:57
Чё-та резко представились толпы дамочек на улицах - уже после всех карантинов - с отросшими корнями!...
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру