Эгілс Левітс, фота з Вікіпедыі
Аляксандр Лукашэнка і Эгілс Левітс пагаварылі па тэлефоне, паведамляе тэлеграм-канал Пул першага.
«Вядома, абмеркавалі перанос і напаўненне візіту Лукашэнкі ў Рыгу. А таксама тэму вяртання дадому грамадзян ва ўмовах перакрыцця межаў. Аб двухбаковай палітыцы і эканоміцы таксама размаўлялі», — гаворыцца ў паведамленні Пула першага.
Раней меркававалася, што візіт Лукашэнкі ў Рыгу адбудзецца 3 красавіка, але ён адкладзены з-за неспрыяльнай эпідэміялагічнай абстаноўкі ў свеце. Па стане на раніцу 24 сакавіка ў Латвіі 197 хворых на каранавірус.
0
0
0
0
0
0