24.03.2020 / 14:42

«Прабачце, дык а прастытуткі дзе?» Вартаўніка стаянкі асудзілі за сутэнёрства, але яго мама супраць 15

Былы вартаўнік паркоўкі 44-гадовы Вячаслаў Б. з Оршы адбывае пакаранне ў калоніі. Яшчэ ў 2018 годзе яго пасадзілі за арганізацыю заняткаў прастытуцыяй, далі 5 гадоў. Але сужыцелька і мама мужчыны працягваюць настойваць, што Вячаслаў стаў выпадковай ахвярай сістэмы.

У 2017 годзе Вячаслаў уладкаваўся на новую працу. У яго абавязкі ўваходзіла прыглядваць за паркоўкай для дальнабойшчыкаў на трасе М1.

Тая самая стаянка

Заробак быў так сабе — каля 300 рублёў. Графік — суткі, пасля начное дзяжурства і двое выходных.

Іншай працы ў Оршы знайсці было амаль немагчыма, кажуць сваякі Вячаслава.

«Там побач дыскатэкі, дзе ёсць бары і спальныя месцы. Там дзяўчаты вельмі даўно «працавалі». Гэтыя дзяўчаты трымалі кантакт з вартаўнікамі паркоўкі. І калі туды ўладкаваўся Вячаслаў, да яго як да навічка адразу падышлі знаёміцца гэтыя жанчыны: пакінулі нумары тэлефонаў, маўляў, калі кіроўцы будуць шукаць дзяўчат — ты нам набірай», — расказвае Жанна, сужыцелька Вячаслава.

Аршанец адпрацаваў на стаянцы больш за год. Казаў сваякам, што акрамя працы вартаўніком часам таксаваў, развозіў супрацоўнікаў паркоўкі, і яны яму за гэта прыплочвалі. Па словах сужыцелькі Жанны, грошай у Вячаслава не было: акрамя прадуктаў, ён дамоў нічога не прыносіў. Плюс плаціў аліменты на сына ад першага шлюбу. Таму, маўляў, на тым «развозе дзяўчат» не абагаціўся.

Але праз год усё скончылася ўвогуле сумна — мужчыну затрымалі.

«Пасля Вячаслаў расказваў нам, што праходзіла аператыўна-вышуковае мерапрыемства. У гатэльчык каля дыскатэкі засяліўся аператыўнік пад выглядам звычайнага кліента. Пачаў «шукаць дзяўчынку». Мясцовыя далі нумар Вячаслава.

Гэты мужык званіў некалькі разоў, Слава спачатку аднекваўся, пасля ўсё ж пагадзіўся. Пазваніў адной дзяўчыне, з’ездзіў па яе, прывёз на паркоўку, — пераказвае гісторыю Жанна. — Пасля той «кліент» заплаціў Славе, але не за дастаўку дзяўчыны — за гэта ён не ўзяў! — а проста за дарогу, як таксісту».

Праз пару дзён да Вячаслава прыйшлі міліцыянты.

«Яго ўвялі, больш я яго не бачыла. Нават не была на судзе, бо суд быў закрытым. Матывавалі тым, што не трэба агалошваць інтымнае жыццё дзяўчат, якія там фігуравалі. Таму ўбачыліся мы ўжо толькі калі Слава даехаў да калоніі», — кажа Жанна.

Сам Вячаслаў на судзе віну не прызнаў. Аднак яго прызналі вінаватым у арганізацыі заняткаў прастытуцыяй, прысудзілі 5 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Абвінавачванне высветліла, што Вячаслаў арганізаваў не менш за 20 сустрэч для адной з прастытутак на тэрыторыі паркоўкі і не менш за 30 сустрэч для другой прастытуткі. Для трэцяй гора-паркоўшчык арганізаваў аж 50 сустрэч.

За свае паслугі браў 5 еўра альбо 10 рублёў за адзін раз, сцвярджала абвінавачванне. 

Сам Вячаслаў на судзе прызнаў, што сапраўды званіў дзяўчатам, калі імі цікавіліся дальнабойшчыкі, а часам і падвозіў іх. Але, маўляў, выконваў гэтыя абавязкі не як сутэнёр, а як таксіст. Вось толькі гэтыя аргументы суд не пераканалі.

Вячаслаў адбывае пакаранне ў калоніі. Але яго мама і сужыцелька тым часам працягваюць рассылаць скаргі і падумваюць нават звярнуцца ў Камітэт па правах чалавека пры ААН.

«Тыя жанчыны працавалі доўгія гады, і ўсім гэта было вядома. Але не пакаралі нікога з іх. Яшчэ вядома, што падчас следства яны былі ў статусе пацярпелых, а на судзе ўжо — як сведкі. Пацярпелыя, сведкі… Прабачце, дык а прастытуткі дзе???

Гэтыя «дзяўчаты» адкрыта казалі, што такая схема працы была з усімі вартаўнікамі паркоўкі — але таксама нікога не шукалі з былых супрацоўнікаў. Толькі аднаго вартаўніка таксама асудзілі, але ж ён атрымаў пакаранне з адтэрміноўкай.

За што тады так жорстка пакаралі Вячаслава? Не за тое, што вінаваты — бо там усе вінаватыя, — а за тое, што трапіўся? Гэта несправядліва!» — абураецца сужыцелька Жанна.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

NN.by

20
Ліцьвін металіст / Адказаць
24.03.2020 / 15:28
Дурня не шкада, навошта было ўляпвацца, прыйшоў працаваць ахоўнікам, дык працуе, а займаесься абы чым, дык сам і нясі адказнасьць. Урэшце можна было ўсім жадаючым даваць нумары і хай бы самі дамаўляліся наўпрост, а так грошы ўзяў з рук міліцыянта - вінаваты. А зараз плачацца, а хто там ведае, колькі ён меў з гэтага ці 50 р за год, ці 50 р за дзень. Хіба прызнаецца зараз
11
Aleh / Адказаць
24.03.2020 / 15:39
Я считаю в принципе садить за такое нельзя.Где нету легальной проституции и порнографии там больше изнасилований .
3
Загрэб / Адказаць
24.03.2020 / 15:49
Ля Вiцебску справы кепскi, а ля Воршы яшчэ горшы.
Паказаць усе каментары/ 15 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру