24.03.2020 / 14:34

У Іспаніі за суткі больш за 500 чалавек памерлі з-за каранавіруса

Прынамсі 39 673 выпадкі заражэння новым каранавірусам зафіксаваныя ў Іспаніі з пачатку распаўсюджвання інфекцыі ў краіне. Пра гэта паведамілі ў аўторак у Міністэрстве аховы здароўя каралеўства. За суткі памерлі 514 чалавек.

Па звестках ведамства, памерлі 2 696 чалавек, 3 794 пацыенты паправіліся. Больш за ўсё захварэлых у аўтаномнай супольнасці Мадрыд (12 352). Такім чынам, колькасць смяротных зыходаў і інфікаваных у краіне працягвае расці хуткімі тэмпамі. Раней у Міністэрстве аховы здароўя выказалі меркаванне, што такая тэндэнцыя працягнецца яшчэ як мінімум на працягу гэтага тыдня.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

NN.by

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру