24.03.2020 / 15:10

Мэр Масквы заявіў пра адсутнасць рэальных звестак па заражаных каранавірусам 2

Улады не валодаюць дакладнымі звесткамі пра рэальны ўзровень распаўсюджвання каранавіруса ў расійскіх рэгіёнах. Пра гэта ў аўторак, 24 сакавіка, паведаміў мэр Масквы Сяргей Сабянін прэзідэнту Расіі Уладзіміру Пуціну, пішуць ria.ru.

«Не ўсе рэгіёны разумеюць. Ён [кіраўнік рэгіёну] бачыць там, ну, адзін ў яго захварэў, але справа ў тым, што аб'ём тэставання вельмі нізкі», — адзначыў мэр сталіцы падчас нарады ў кіраўніка дзяржавы.

Пры гэтым ён дадаў, што дакладных звестак па заражаных няма і па свеце ў цэлым. «Рэальнай карціны і ў свеце ніхто не ведае», — падкрэсліў кіраўнік горада.

За мінулыя суткі ў Расіі выявілі 57 новых выпадкаў інфікавання. Такім чынам, агульная колькасць зарэгістраваных у краіне выпадкаў павялічылася да 495.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

NN.by

0
Ёпрст / Адказаць
24.03.2020 / 16:36
Як там казаў Міхал Сяргеіч Гарбачоў - працэс пайшоў! І гэтую эстафету Пуцін ужо перадае Лукашэнке праз адсутнасць межаў!
0
Дед Мороз / Адказаць
24.03.2020 / 17:11
Ёпрст, основная беда на самом деле от скрэпных соседов идёт :( 
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру