Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі правёў карэкціроўку кошту навучання, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ўніверсітэта.

«У БДУІР змяняецца кошт навучання ў межах ад 5 да 7% у залежнасці ад спецыяльнасці, курса і формы атрымання адукацыі. Змена аплаты для студэнтаў дзённай і завочнай формы навучання ўстаноўлена ў адпаведнасці з загадам рэктара №140 ад 19 сакавіка «Аб устанаўленні кошту навучання на платнай аснове» і ўступае ў сілу з 1 красавіка», — распавялі ў прэс-службе.

Ва універсітэце растлумачылі, што карэкціроўка кошту звязана з павелічэннем выдаткаў на навучанне студэнтаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0