Меркаванні2323

Меркаванне: Эканоміка і чалавечая натура не вынесуць каранціну, трэба навучыцца жыць з эпідэміяй

Ані Польшча, ані Еўропа не могуць сабе дазволіць «выключыць» гаспадарку і грамадства. Ніхто не вытрымае такіх абмежаванняў доўгі час. Шмат кім кіруе істэрычная паніка, — піша Гжэгаж Хайдаровіч у выданні Rzeczpospolita.

Урадамі большасці краін кіруе папулізм, мяркуе аўтар, і яны кінуліся закрываць і абмяжоўваць усё, што можна. Без сумневу, гэта выклікана своеасаблівым зачараваннем Кітаем, але на фоне поспехаў барацьбы з эпідэміяй усе забыліся, што сучасная Паднябесная — гэта камуністычная, таталітарная краіна, у якой няма месца для грамадзянскіх свабод. Не ад сёння вядома, што пры камуністычных рэжымах інфармацыя служыць не праўдзе, а прапагандзе.

Ад палітыкаў мы чакаем (прынамсі, я) рэалізацыі адэкватных сітуацыі грамадскіх і эканамічных захадаў. На жаль, сёння да таго далёка.

Эпідэмія, або пандэмія паводле СААЗ, якая, безумоўна, з'яўляецца катастрофай, замест таго, каб выклікаць адэкватныя дзеянні ўрадаў, прывяла да недастаткова прааналізаваных і папулісцкіх дзеянняў, што да таго ж хутчэй не прынясуць чаканых вынікаў.

Урады вырашылі абвясціць амаль поўны «локдаўн», бо зрабіць так было прасцей за ўсё і, што важна, відовішчна.

Але што будзе далей? Гэтага ніхто з палітыкаў не кажа. Калі краіну зачыняюць пры 300-400 хворых і 5-10 смяротных выпадках, як з гэтага выйсці, калі хворых стане значна больш: 3-4 тысячы або нават 30-40 тысяч, а смяротныя выпадкі таксама будуць лічыцца на сотні або тысячы?

Якая тады будзе аргументацыя палітыкаў, што замест таго, каб супакойваць сваімі рашэннямі, яны падсілкоўваюць паніку? Працягваць «локдаўн» на нявызначаны тэрмін? Як доўга? Паўгода ці год? А можа, 2-3 гады? Якая гаспадарка такое вытрымае? Ніводная.

Ці хтосьці верыць, што гэты час людзі, перш за ўсё маладыя, не будуць выходзіць з дому? Хутчэй за ўсё, не. Можа, потым трэба вывесці войскі на вуліцы? Гэта падзейнічае на кароткі час, але мы не хочам хаосу і анархіі. Можа, ёсць лепшыя рашэнні? Яшчэ не позна, каб зрабіць рэвізію прынятых захадаў і прызнаць памылкі. Усё ж сітуацыя была нечаканай для ўсіх, без памылак не магло абысціся. Але што варта зрабіць у доўгай перспектыве?

Трэба сказаць людзям праўду: праблема не знікне праз месяц або праз два. Стварэнне якаснай вакцыны зойме мінімум год, а значыць, нас чакае час фармакалагічнай бездапаможнасці мінімум да сакавіка 2021.

Падыходзячы да чалавечага жыцця як да найвышэйшай каштоўнасці, варта паклапаціцца пра групу рызыкі — асоб, старэйшых за 70 год, людзей з хранічнымі хваробамі. Ім сапраўды рэкамендаваны поўны каранцін.

Падставай жыцця павінна стаць гігіена, можа, людзі навучацца ўрэшце мыць рукі. Акрамя таго, прафілактыка штодзённых хваробаў, — усё гэта дапаможа мінімалізаваць распаўсюд каранавіруса.

Рэшта насельніцтва павінная як мага хутчэй вярнуцца на працу і ў школы. Можа, на «нізкіх абаротах» — 4 дні на тыдзень, можа, на змены, каб абмежаваць камунікацыю, перапоўненасць класаў і г. д.

Гэта даволі цяжка, але магчыма. Пры зменах — панядзелак/серада, аўторак/чацвер пяты дзень працы можна ў некаторых выпадках правесці з дому. Можа, фірмы не заробяць мільёнаў пры такой арганізацыі працы, але, прынамсі, змогуць пакрыць выдаткі пры зніжаным попыце.

Псіхалагічна мы таксама ад такога рашэння выйграем, чалавек — статкавая істота, ён патрабуе камунікацыі з іншымі людзьмі.

Ураду варта на год адмовіцца ад падаходных падаткаў, унёскаў на сацыяльнае страхаванне і ўвесці шмат паслабленняў для прыватных прадпрымальнікаў. Банкі мусілі б абмежаваць на год спагнанне працэнтнай часткі крэдытаў.

На жаль, на год трэба забыцца пра масавыя мерапрыемствы, імпрэзы, канцэрты, кангрэсы. Належала б абмежаваць і колькасць кліентаў у крамах, рэстаранах, прапарцыйна займанай прасторы.

Палёты, аўтамабільны і чыгуначны транспарт, аднак, трэба вярнуць, але каб кожны, хто перасякае мяжу, быў пратэсціраваны на каранавірус за свой кошт, не за дзяржаўны. Мы павінны праводзіць столькі тэстаў, колькі магчыма. Бясплатна для асоб з невялікім даходам, а для тых, хто можа сабе дазволіць, — за іх уласны кошт, прапануе аўтар.

Гэтыя і іншыя рашэнні дазволяць людзям жыць далей, можа, не напоўніцу, але хоць як, мяркуе ён.

Каментары23

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

У выніку пажару на «Кераміне» аб'ём вытворчасці заўважна ўпадзе. А ўзгаранне магло быць ускосным наступствам санкцый11

У выніку пажару на «Кераміне» аб'ём вытворчасці заўважна ўпадзе. А ўзгаранне магло быць ускосным наступствам санкцый

Усе навіны →
Усе навіны

У выпадку нападу расійскія сілы ў Калінінградзе будуць нейтралізаваныя імгненна — камандуючы сіламі ЗША12

У тайландскім лесе знайшлі хлопчыка, якога выхавалі сабакі1

Coca-Cola пад ціскам Трампа мяняе рэцэпт папулярных напояў2

Старшынёй фэдэрацыі футболу абралі Яўгена Булойчыка1

Марыя Шарапава прадае асабняк у Лос-Анджэлесе за $25 мільёнаў ФОТЫ

Як сёння жывуць Кузнечыкі, якія амаль два гады хаваліся ў пасольстве Швецыі, каб не трапіць у кіпцюры сілавікоў?11

Палітвязень зрабіў сэлфі проста ў камеры СІЗА на Валадарскага2

У Расіі прапанавалі ўвесці падатак на стравы недружалюбных краін8

Канстанцін Каліноўскі, які ваяваў ва Украіне, атрымаў цяжкія траўмы на будоўлі ў Польшчы. Яму збіраюць грошы4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У выніку пажару на «Кераміне» аб'ём вытворчасці заўважна ўпадзе. А ўзгаранне магло быць ускосным наступствам санкцый11

У выніку пажару на «Кераміне» аб'ём вытворчасці заўважна ўпадзе. А ўзгаранне магло быць ускосным наступствам санкцый

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць