Жыхары добрушскай Рэвалюцыйнай вуліцы звярнуліся ў райвыканкам з просьбай дапамагчы з дрэвамі і кустамі. Выдаліць расліннасць даручылі камунальнікам, піша vdobrushe.by.
Аднак адзін мужчына вырашыў ім дапамагчы: ён спілаваў алешыну.
За праяўленую ініцыятыву мясцовы жыхар заплаціць штраф 243 рублі.
Мужчына растлумачыў, што хацеў дапамагчы камунальнікам, а дрэва нахілілася ў бок плота.