24.03.2020 / 18:00

У Брэсце сцены ўпрыгожваюць вершамі — будзе яшчэ больш  5

Ідэя распісаць сцены будынкаў Брэста вершамі беларускіх класікаў з’явілася ў кіраўніка праекта Рабчука Дзяніса мінулым летам, якраз перад Школай праектнага менеджара і конкурсам грантаў ад агенцтва рэгіянальнага развіцця «Дзедзіч». Каманда, якая распрацавала праект і эскізы вершаў, атрымала падтрымку.

Потым у супрацы з мастакамі і з дазволу ўладаў гэтыя эскізы былі перанесеныя на сцены. Так у горадзе з’явіліся першыя тры вершы: «Санет» Максіма Багдановіча, «Без цябе» Ніны Мацяш і «Атруці мяне вясновым хмелем» Генадзя Бураўкіна.

Але на гэтым праект #vershybrest не плануе спыняцца: каманда плануе дадаць яшчэ 17 вершаў да тых, што ўжо нанесеныя на сцены Берасця. Тры эскізы з гэтых 17 вершаў ужо прайшлі працэдуру ўзгаднення, але для таго, каб пачаць працу патрэбныя дзве рэчы: добрае надвор’е (з тэмпературай больш за 10°С) і фінансавыя сродкі, якія збіраюцца праз краўдфандынг. Апошняе патрэбна на матэрыялы для малявання, трафарэты ды працу мастакоў. Па спасылцы можна не толькі падтрымаць кампанію грашыма, але і прапанаваць свае ідэі наконт вершаў, якія апынуцца на сценах горада, дызайну муралаў і сцен, на якіх яны могуць з'явіцца.

А яшчэ ў праекта ёсць свой інстаграм — далучайцеся! 

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

NN.by

11
Пожалуй / Адказаць
24.03.2020 / 20:41
Прыгожыя вершы трэба пiсаць, прынамсi, прыгожымi лiтарамi. А иначе это дискредитация.
9
Літовец / Адказаць
25.03.2020 / 09:42
 Среда города Бреста " очеловечиться" от таких стихов!   Но надо писать каллиграфическим почерком. 
14
belariy / Адказаць
25.03.2020 / 10:27
ну так, грошы на трафарэты патрэбныя. асабліва для літар. бо тое, як напісалі... напэўна, курыца сваёй лапай прыгажэй напісала б.
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру