Экстраны саміт G20, прысвечаны каранавірусу, пройдзе ў фармаце відэаканферэнцыі
Старшыня КНР Сі Цзіньпін возьме ўдзел у экстранным саміце «Вялікай дваццаткі» краін (G20), прысвечаным барацьбе з каранавірусам. Пра гэта гаворыцца ў апублікаванай у сераду заяве афіцыйнага прадстаўніка МЗС Кітая.
Сеанс сувязі адбудзецца 26 сакавіка. Саміт G20 пройдзе ў фармаце відэаканферэнцыі. Падчас яго будзе абмяркоўвацца каардынацыя дзеянняў па барацьбе з пашырэннем каранавіруса і эканамічнымі наступствамі пандэміі. Саудаўская Аравія сёлета старшынюе ў G20, традыцыйная штогадовая сустрэча кіраўнікоў краін «Вялікай дваццаткі» запланаваная ў каралеўстве на лістапад.
Каментары