25.03.2020 / 10:03

У Сінгапуры распрацавалі тэст, які выяўляе каранавірус за пяць хвілін 3

Джэкі Ін чацвертая злева (у ружовай накідцы), straitstimes.com

Лабараторыя NanoBio пры Агенцтве па навуцы, тэхналогіях і даследаваннях Сінгапура распрацавала экспрэс-тэст, які дазваляе вызначыць, заражаны чалавек каранавірусам SARS-CoV-2 на працягу пяці-дзесяці хвілін.

Як паведамляе сінгапурская газета The Straits Times, пасля таго як распрацоўку зацвердзяць, гэта будзе самы хуткі тэст на каранавірус. У лабараторыі чакаюць, што атрымаюць дазвол на працягу месяца. Затым тэст стануць прымяняць у шпіталях.

Пры тэставанні выкарыстоўваюць выдзяленні людзей, узятых з дапамогай мазка. Затым сабраны матэрыял змяшчаюць на аналіз у партатыўную прыладу. Кіраўнік даследаванняў, прафесар Джэкі Ін, паведаміла, што распрацоўку пратэсціравалі ў адной з бальніц Сінгапура, выкарыстоўваючы ўзоры рэальных пацыентаў. Джэкі Ін апісала тэст як «вельмі адчувальны і дакладны».

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

5
Artsiom / Адказаць
25.03.2020 / 12:27
тест тестом,где вакцина?
0
Ліцьвін металіст / Адказаць
25.03.2020 / 14:15
Artsiom, у карагандзе
0
Ян Севярын Бакей / Адказаць
25.03.2020 / 19:03
калі чакаць гэты -ці адпаведны- тэст тут, "у хрустальнам сасуте стабільнасці"?
ой, баюся, на сьвятыя мігды, то бок - нігды...
 Ну , хіба кітайцы прывязуць.
 для сваіх грамадзян.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру