25.03.2020 / 11:00

У Лоеве абрынуліся пліты перакрыцця двухпавярховага будынка 1

У Лоеве абрынуліся пліты перакрыцця двухпавярховага будынка, паведамілі БЕЛТА ў Гомельскім абласным упраўленні МНС.

Паведамленне пра здарэнне ў будынку на вул. Леніна райцэнтра паступіла выратавальнікам 24 сакавіка прыблізна апоўначы. Двухпавярховы будынак належыць ТАА. Першы паверх здаецца ў арэнду прыватным прадпрымальнікам, на другім ідзе рамонт памяшканняў.

Паводле работнікаў МНС, абрынуліся 6 пліт на плошчы каля 50 кв. м, на вонкавых сценах з'явіліся расколіны.

«Сведкамі здарэння сталі трое работнікаў уласніка. Пачуўшы трэск на другім паверсе, мужчыны падняліся і ўбачылі, што бэлька перакрыцця дэфармуецца, трашчыць, абсыпаецца тынкоўка. Пасля гэтага яны неадкладна пакінулі будынак», — распавялі ва ўпраўленні.

Пацярпелых няма.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
Кругом работающие пенсионеры / Адказаць
25.03.2020 / 17:19
Окна ПВХ выдержали. Качество.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру