25.03.2020 / 11:03

У Беларусі 86 выпадкаў каранавіруса, яшчэ двое пацыентаў пад пытаннем 14

Мінздароўя ў сваім тэлеграм-канале паведамляе, што па стане на 25 сакавіка ў Беларусі зафіксавалі 86 выпадкаў каранавіруса. Два дні таму называлася лічба 81 чалавек.

«На сёння ў Беларусі правялі каля 23 тыс. тэстаў на COVID-19. Ужо выпісаныя або рыхтуюцца да выпіскі 29 пацыентаў. Раней у іх тэст на COVID-19 даў станоўчы вынік. У працэсе назірання і лячэння атрыманыя адмоўныя вынікі тэстаў. Працягваецца медыцынскі кантроль і лячэнне 57 пацыентаў», — гаворыцца ў паведамленні Мінздароўя.

Яшчэ па двух пацыентах спецыялісты праводзяць дадатковую праверку ў сувязі з неадназначнасцю атрыманых вынікаў.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

NN.by

14
Ліцьвін металіст / Адказаць
25.03.2020 / 11:11
Мне здаецца, што пра цяжкія выпадкі яны маўчаць. Так было і ў Іране, так было ў Кітае, карацей ва ўсіх краінах, дзе кіруюць неданоскі камуністы і ўсе іх праізводныя.
5
Бел / Адказаць
25.03.2020 / 11:21
Под петицией с требованием запретить парад на 9 мая в Минске и направить сэкономленные средства на медицину подписалось более 1 000 человек: https://petitions.by/petitions/3707
0
Святлана / Адказаць
25.03.2020 / 11:22
Перыядычна ўзнікаюць чуткі, што ў нашым раённым цэнтры "дальнабойшчыкаў" змяшчаюць на каранцін. А пасля - ніякай інфармацыі. Чаму не даваць людзям інфармацыю пра стан гэтых людзей, тым больш, што наш гарадок невялікі і людзі хвалююцца... І, наогул, чаму няма інфармацыі канкрэтнай, з якіх месцаў інфікаваныя людзі?. Толькі нейкія агульныя лічбы з абласных цэнтраў....
Паказаць усе каментары/ 14 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру