25.03.2020 / 11:46

У Маскве лёгкія хворыя на каранавірус будуць лячыцца дома

Пацыенты з каранавіруснай інфекцыяй у Маскве будуць лячыцца ў хатніх умовах, калі яны не належаць да груп рызыкі, а захворванне праходзіць лёгка. Такое палажэнне змяшчаецца ў схеме працы хуткай дапамогі, апублікаванай на сайце гарадскога дэпартамента аховы здароўя, піша «Радыё Свабода».

Дактарам хуткай дапамогі прадпісана пакідаць хворага дома, калі ён не належыць да груп рызыкі, яго тэмпература ніжэй за 38,5 градусаў, узровень насычанасці крыві кіслародам большы за 93%, а частата дыхальных рухаў ніжэйшая за трыццаць. Пры гэтым яму будуць рэкамендаваць выклікаць доктара пры пагаршэнні гэтых паказчыкаў.

Дома такому пацыенту прапішуць супрацьвірусныя прэпараты Лапінавір + Рытанавір, шмат піцця і парацэтамол (ці нешта іншае, што паніжае тэмпературу). Гэтыя правілы будуць дзейнічаць да 30 сакавіка.

Пацыент будзе шпіталізаваны і ў выпадку, калі жыве з людзьмі з групы рызыкі — у тым ліку з людзьмі, старэйшымі за 65 гадоў, уладальнікамі хранічных захворванняў або цяжарнымі.

Колькасць хворых у Расіі вырасла да 658. Прычым у Маскве 410

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру