На прэс-канферэнцыі ў Мінску міністр аховы здароўя Уладзімір Каранік распавёў пра галоўныя правілы, якія могуць дапамагчы засцерагчыся ад каранавіруса:

— не церці вочы,

— заставацца дома, калі ёсць першыя прыкметы недамагання,

— не кантактаваць з людзьмі, у якіх ёсць прыкметы захворвання.

Намеснік галоўнага доктара інфекцыйнай бальніцы Мінска Алег Скрыпко пракаментаваў пытанне, ці можна заразіцца каранавірусам у бібліятэках. «Галоўнае мыць рукі і не слюнявіць пальцы, перагортваючы старонкі. Але вірус скакаць са старонак не ўмее», — сказаў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0