«Адзінае, чаго мы баімся, вывучаючы досвед нашых суседзяў, — гэта Італія, дзе асноўнай крыніцай распаўсюду інфекцыі стаў медперсанал, па-другое, распаўсюд вельмі хутка пайшоў у бальніцах, дзе і так ляжалі людзі са спадарожнай паталогіяй, якія туды звярнуліся ў сувязі з праблемамі са здароўем, таму каранавірусная інфекцыя ўскладніла іх стан — адсюль такія высокія лічбы лятальнасці», — падзяліўся міністр аховы здароўя Уладзімір Каранік на брыфінгу, прысвечаным эпідэміялагічнай сітуацыі ў Беларусі.

«Таму першапачаткова было прынята рашэнне раздзялення плыняў руху пацыентаў і перапрафіляванне бальніц для размяшчэння менавіта не хворых на сённяшні момант пацыентаў, а кантактаў першага ўзроўню, каб пазбегнуць перасячэння пацыентаў пасля хірургічнага ўмяшальніцтва, інфарктамі, інсультамі і пацыентаў з інфекцыйнымі працэсамі», — патлумачыў міністр. 

Чытайце таксама: Каранік: Забяспечанасць апаратамі штучнай вентыляцыі лёгкіх у Беларусі ў разы лепшая, чым у Італіі і ЗША

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0