25.03.2020 / 13:13

Каранік: Забяспечанасць апаратамі штучнай вентыляцыі лёгкіх у Беларусі ў разы лепшая, чым у Італіі і ЗША 35

Беларусь добра падрыхтаваная нават на выпадак найгоршага сцэнара развіцця пандэміі Covid-19.

Пра гэта паведаміў міністр аховы здароўя Беларусі Уладзімір Каранік на прэс-канферэнцыі, на якой ён адказаў анлайн на пытанні студэнтаў. 

Падчас брыфінгу міністра аховы здароўя Уладзіміра Караніка паступіла пытанне: ці хопіць у Беларусі апаратаў штучнай вентыляцыі лёгкіх (ШВЛ) у выпадку разгортвання пандэміі па найгоршым сцэнары, як адбылося ў Італіі?

Міністр запэўніў, што «медыкі робяць усё, каб не даводзіць сітуацыю да таго, каб у масавай колькасці спатрэбіліся апараты ШВЛ. Але мы правялі поўную рэвізію наяўнага наркозна-дыхальнага абсталявання: і апаратаў ШВЛ, і наркозна-дыхальных апаратаў, які непрацяглы час могуць выкарыстоўвацца ў якасці апаратаў ШВЛ, — сказаў міністр Каранік. — У ЗША на 100 тысяч жыхароў прыпадае 12,9 апаратаў ШВЛ, у Італіі, здаецца, — 8,8. Калі браць усё наркозна-дыхальнае абсталяванне, то ў Рэспубліцы Беларусь гэта лічба 38, чыста апараты ШВЛ — гэта болей за 25», — сказаў міністр. 

Што датычыць увядзення каранціну ў ВНУ, то Мінздароўя і Мінадукацыі пакуль лічаць такі крок немэтазгодным.

Пра гэта паведаміў на прэс-канферэнцыі ў Мінску начальнік галоўнага ўпраўлення вышэйшай адукацыі Мінадукацыі Сяргей Каспяровіч.

«На сёння ва ўвядзенні каранціну ў ВНУ неабходнасці няма», — сказаў Каспяровіч.

Міністр Уладзімір Каранік дадаў, што дыстанцыйнае навучанне не апраўдала сябе на прыкладзе БНТУ. «Студэнты ўзялі і раз'ехаліся па бацьках», — сказаў ён.

«Калі ў вас у Мінску возьмуць тэсты, вы хутка атрымаеце вынік. А калі з'едзеце, то гэта зацягнецца. Студэнты ўзялі і паехалі да сваіх бабуль і дзядуль, што дыяметральна супярэчыць рэкамендацыям», — сказаў міністр.

Міністр аховы здароўя Уладзімір Каранік нагадаў пра галоўныя правілы, якія могуць дапамагчы засцерагчыся ад каранавіруса:

— не церці вочы,

— заставацца дома, калі ёсць першыя прыкметы недамагання,

— не кантактаваць з людзьмі, у якіх ёсць прыкметы захворвання.

Міністр Каранік расказаў, чаго баяцца беларускія медыкі

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Сяргей Гезгала

11
Love-адмін / Адказаць
25.03.2020 / 13:26
Так. Гэта зразумела. А з трактарамі, з трактарамі што!? Чаму прамаўчаў? Ці ўсё добра на гэтым флангу барацьбы з Covid-19?
97
Литао / Адказаць
25.03.2020 / 13:28
В этом он прав.
117
Зыгмунт / Адказаць
25.03.2020 / 13:32
Харошы міністр. Я яму веру.
Паказаць усе каментары/ 35 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру