Міністэрства адукацыі пакуль не прымала рашэнне аб пераносе на больш позні тэрмін ЦТ і прыёмнай кампаніі ў ВНУ. Пра гэта на стрыме ў прэс-цэнтры паведаміў начальнік галоўнага ўпраўлення прафесійнай адукацыі Мінадукацыі Сяргей Каспяровіч.
«Рашэнняў аб пераносе ЦТ і прыёмнай кампаніі не прымалася», — сказаў Сяргей Каспяровіч.
Але асноўныя этапы рэпетыцыйнага тэставання вырашана перанесці на май.