25.03.2020 / 16:30

Пуцін абвясціў наступны тыдзень у Расіі непрацоўным 30

Пуцін, выступаючы са зваротам да расіянаў, абвясціў наступны тыдзень непрацоўным з захаваннем заробкаў.

Выходныя дні будуць доўжыцца з 28 сакавіка па 5 красавіка. Пуцін падкрэсліў, што доўгія выходныя дазволяць знізіць распаўсюджванне каранавіруса.

Кіраўнік дзяржавы заклікаў грамадзян не спадзявацца на «рускі авось», а прытрымлівацца рэкамендацыі заставацца дома.

Ён таксама заявіў, што галасаванне па папраўках у Канстытуцыю павінна быць перанесена з 22 красавіка з-за пагрозы каранавіруса.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

NN.by

8
Грамазека / Адказаць
25.03.2020 / 16:34
Гэта заяука на перамогу
16
Юстын / Адказаць
25.03.2020 / 16:45
А нашаму слабо?
11
Ханна / Адказаць
25.03.2020 / 16:47
І што, яны мо да нас адпачываць паедуць ??
Паказаць усе каментары/ 30 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру