У Беларусь белыя буслы звычайна прылятаюць у другой палове сакавiка. Гэта адзiн з чатырох вiдаў птушак, якiя прапанаваны ў якасцi iндыкатараў надыходу вясны агульнаеўрапейскай кампанii «Жывая вясна».
У цёплы сезон у нас жыве каля 13 тысяч пар белых буслоў. Гняздуюцца яны галоўным чынам у Палессi. Беларусь уваходзiць у пяцёрку еўрапейскiх краiн, якiя найбольш падабаюцца гэтым птушкам. Па колькасцi пар Беларусь саступае толькi Польшчы, Украiне, Турцыi i Іспанii. Харчуюцца буслы земнаводнымi, буйнымi насякомымi i чарвякамi. Гэтыя прыгожыя буйныя птушкi адлоўлiваюць палёвак, яшчарак i змей.
Спецыялiст па экалагiчнай адукацыi грамадскай арганiзацыi «Ахова птушак Бацькаўшчыны» Руслан Шайкiн адзначыў што, убачыўшы першых белых буслоў, чытачы «Звязды» могуць падзялiцца сваiмi назiраннямi i занесцi iнфармацыю на сайт www.springalive.net. Прыняць удзел у кампанii «Жывая вясна» можа любы жыхар Беларусi.
Аб сваiх назiраннях можна паведамiць у офiс АПБ па тэлефоне 8 017 263 06 13, пераслаць i ў выглядзе SMS‑паведамленняў на кароткi нумар 0841. Для абанентаў velcom паслуга каштуе 220 рублёў. а МТС — 390.