14-гадовы мінчук выехаў на прыроду з дзяўчынай, не папярэдзіўшы пры гэтым сваякоў. Яго шукала міліцыя
Супрацоўнікі міліцыі знайшлі зніклага 14-гадовага мінчука Уладзіслава Ленчыкава.

Хлопца шукалі з 22 сакавіка. Высветлілася, што ўвесь гэты час ён з дзяўчынай знаходзіўся ў лесе недалёка ад Мінска.
Праваахоўнікам падлетак растлумачыў, што вырашыў выехаць на прыроду са сваёй дзяўчынай, не папярэдзіўшы пры гэтым сваякоў.
Цяпер яго жыццю і здароўю нічога не пагражае, яго перададуць бацькам.
Каментары