25.03.2020 / 17:47

Расійскі тэлепрапагандыст пра каранавірус: Такая ўжо ў Расіі доля — ратаваць чалавецтва 26

Расійскі прапагандыст Уладзімір Салаўёў заявіў, што доля Расіі — дапамагаць чалавецтву і ратаваць яго падчас розных бед. Выратавальную місію Расіі ён адзначыў, разважаючы пра гатоўнасць Масквы дапамагчы іншым краінам з-за пандэміі, паведамляе «Взгляд».

«Менавіта Расія, як правіла, чалавецтва і ратуе. Доля ў нас такая», — адзначыў прапагандыст. Па словах Салаўёва, усведамленне абавязку дапамагчы каму-небудзь можна назваць асаблівасцю расійскага менталітэту. Ён лічыць, што кожнай дзяржаве трэба вырашаць самастойна, «прымаць нашу дапамогу ці не».

Вядучы дадаў, што Масква, аказваючы дапамогу, ніколі нічога не просіць наўзамен.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

NN.by

5
Алег С. / Адказаць
25.03.2020 / 17:51
Ну толькі рускую мову ўсім народам СССР-СНД навяжа... калі хоць капейку ўкладзе.
3
ooo / Адказаць
25.03.2020 / 17:57
Исполины среди пигмеев :D
25
Niemand / Адказаць
25.03.2020 / 17:58
Самае лепшае, што Расея можа зрабіць для чалавецтва - знікнуць нахвіг.
Паказаць усе каментары/ 26 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру