Каманда арганізатараў святочнага канцэрта да ўгодкаў абвяшчэння БНР паведаміла «Нашай Ніве» аб нечаканых тэхнічных праблемах, якія паўсталі перад запускам трансляцыі ў інтэрнэт.

Канцэрт хацелі паказаць у жывым эфіры, бо сабрацца ў горадзе сёлета не атрымалася праз каранавірус. 

Меркавалася, што канцэрт у клубе Re:Public будзе транслявацца ў жывым эфіры на YouTube. 

Але спробы запусціць эфір марныя, нічога не атрымліваецца. 

«Тут выдатны інтэрнэт, 100 Мб/с, але ён пачаў выдаваць памылку, як толькі пачаўся разагрэў. Перадаць сігнал немагчыма. Усе магчымыя крыніцы інтэрнэту правераныя, з усімі адное і тое ж. 

Але канцэрт усё роўна ідзе і будзе апублікаваны сёння каля 22-х гадзін», — сказаў адзін з арганізатараў. 

Каб не прапусціць, дадайцеся на канал Годна на ютубе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0