Міністр абароны ЗША Марк Эспер выдаў указ, які забараняе амерыканскім вайскоўцам усе паездкі за мяжу на тэрмін да 60 дзён, каб абмежаваць распаўсюд каранавіруса, паведамляе Reuters.
У інтэрв'ю Эспер сказаў, што загад распаўсюджваецца на ўсе сілы ЗША, цывільны персанал і сем'і, але адзначыў, што будуць некаторыя выключэнні.