Wikimedia Commons

Wikimedia Commons

Партугальскі форвард Крышціяну Раналду можа ў найбліжэйшы час пакінуць турынскі «Ювентус». Пра гэта паведамляе іспанскае выданне Diario Gol.

Паводле інфармацыі крыніцы выдання, у паслугах 35-гадовага футбаліста зацікаўлены «Пары Сен-Жэрмен» і «Манчэстар Юнайтэд». Пры гэтым пераход у англійскі клуб, за які Роналду выступаў з 2003 па 2009 год, магчымы пры ўмове траплення «МЮ» ў Лігу чэмпіёнаў у наступным сезоне.

Раналду перайшоў у «Ювентус» з мадрыдскага «Рэала» ў ліпені 2018 года. За футбаліста іспанскі клуб атрымаў €117 млн.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0