26.03.2020 / 07:24

Названы лаўрэат літаратурнай прэміі «Гліняны Вялес» 1

Міхась Андрасюк, фота Надзеі Бужан

25 сакавіка арганізацыйны камітэт літаратурнай прэміі «Гліняны Вялес» вырашыў назваць імя сёлетняга лаўрэата, паведаміў у сваім фэйсбуку заснавальнік прэміі Алесь Аркуш.

Гэта пісьменнік з Беласточчыны Міхась Андрасюк за кнігу «Поўня». Празаік жыве на ўскрайку Белавежскай пушчы на польскім баку.

Раман «Поўня» насамрэч пабачыў свет увесну 2019 года, хоць на вокладцы стаіць 2018-ы. Таму кніга не магла трапіць у шорт-ліст «Вялеса» за 2019-ы, бо шорт складаецца ў студзені. Улічваючы гэтую акалічнасць, аргкамітэт прыняў рашэньне ўключыць кнігу ў шорт за 2019 год.

Раман «Поўня» — адметная з'ява беларускай літаратуры. Гэта высокамастацкі замес рэальнага, містычнага, сямейнага, традыцыйнага, міфалагічнага, бытавога, мінулага і сучаснага. Кнігу прыхільна сустрэлі ў Беларусі. Летась яна атрымала другую прэмію ўзнагароды Гедройца. У літаратурнай перыёдыцы з'явілася шмат водгукаў і рэцэнзій, піша Аркуш.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

NN.by

0
Васіль / Адказаць
26.03.2020 / 09:53
Віншую! Прыемна, што на Падляшшы ствараецца літаратура такога ўзроўню.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру