Урад РФ загадаў Расавіяцыі ад 27 сакавіка 2020 года спыніць рэгулярныя і чартэрныя авіязносіны, акрамя рэйсаў для вывазу расіянаў, піша tass.ru.

Мінтранс і МЗС РФ да 30 сакавіка створаць план вывазу грамадзян з-за мяжы з прыцягненнем паветраных судоў Мінабароны і грамадзянскіх авіякампаній.

Урад РФ даручыў Міністэрству транспарту і Расавіяцыі арганізаваць з 26 сакавіка ў аэрапортах надгляд усіх грамадзян РФ, якія прыбылі з краін з зарэгістраванымі выпадкамі заражэння каранавіруснай інфекцыяй.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0