26 сакавіка ў Беларусі чакаецца малавоблачнае надвор'е без ападкаў, паведамляе Белгідрамет. Вецер няўстойлівы, слабы. Максімальная тэмпература паветра +8..+13°С.
У Мінску без ападкаў. Вецер няўстойлівы, слабы. Тэмпература паветра раніцай -2..-4°С, днём +10..+12°С, увечары +3..+5°С.