Паслухайце, як гучыць ню-метал з жаночым вакалам па-беларуску. Жывы сэт гурта Loudscage ВІДЭА
Гэта каманда стала сапраўдным адкрыццём і яскравай з’явай у беларускай альтэрнатыўнай музыцы апошніх гадоў. Яны запісалі свой першы рэліз па-англійску, але потым перавыдалі яго на беларускай мове. Loudscage вылучаюцца экстрэмальным жаночым вакалам Марго Давідовіч. Таксама ў гурце грае дзяўчына-бубначка Інга Мілістфер, якая дагэтуль грала ў джаз-бэндзе.

У жывым сэце ў студыі Belsat Music Live гурт сыграў свае найлепшыя трэкі, дадаўшы да іх некалькі сюрпрызаў. У музычнай частцы, даступнай на Youtube-канале праграмы, можна пачуць кавер-версію трэка Did My Time амерыканскага гурта Korn.
У поўнай ж версіі, якая размешчана ў суполках BML у Facebook і Укантакце, ёсць яшчэ больш нечаканы спеў. А таксама гутарка з Мірай Шульц, у якой гурт раскажа, як прыйшоў да беларускай мовы, з якой рэакцыяй слухачоў даводзіцца сутыкацца і чым жыве сёння беларуская альтэрнатыўная тусоўка. Таму абавязкова паглядзіце і поўную версію.
Поўная версія тут:
- УКантакце — https://vk.com/video-137102184_456239278
- Facebook — https://www.facebook.com/watch/?v=207947190459229
Belsat Music Live — гэта аўтарскі праект Сяргея Будкіна. Штотыдзень на тэлеканале «Белсат» айчынныя і замежныя музыкі граюць ужывую ў студыі, а таксама размаўляюць з вядучымі пра сваю творчасць.
Падпішыцеся на канал!
Чытайце таксама:
Як добра вы ведаеце Belsat Music Live, адзін з найлепшых праектаў пра беларускую музыку? ТЭСТ
Гэты гурт вярнуў моду на пост-панк у Беларусі. Новыя песні і найлепшыя хіты Super Besse ў жывым выступе ВІДЭА
Ад застольнага праекта да партызанскага атрада — эвалюцыя «Крамбамбулі» ў жывым выступе ВІДЭА
Культаваму гурту, што спявае на трасянцы, ужо 15 гадоў. Паглядзіце гарачы жывы сэт «Разбітага сэрца пацана» ВІДЭА
-
«Усходні гігант», а сцэны на канцэрце — «вартыя Дантэ». Як уплывовае польскае выданне расказала пра Макса Каржа палякам
-
«Не вайне!» Як Макс Корж разрываў Варшаву і пра што казаў на сваім канцэрце? РЭПАРТАЖ
-
Беларуская скрыпачка дасць у Лондане першы канцэрт, цалкам прысвечаны сучаснай беларускай акадэмічнай музыцы
Каментары