Кіраўнік міністэрства адукацыі і навукі РФ Валерый Фалькоў падпісаў загад аб прадастаўленні канікул навучэнцам усіх расійскіх ВНУ з 28 сакавіка па 5 красавіка, паведамляе «Інтэрфакс» са спасылкай на копію дакумента.
25 сакавіка прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін у спецыяльным звароце да нацыі з нагоды пандэміі каранавіруса абвясціў, што тыдзень з 30 сакавіка па 3 красавіка будзе ў краіне непрацоўным.
Раней ва ўсіх расійскіх школах увялі каранцінныя меры і арганізавалі дыстанцыйнае навучанне аж да 12 красавіка.