26.03.2020 / 10:45

Курсы даляра і еўра зноў сталі расці 1

На таргах у Мінску 26 сакавіка даляр вырас на 0,0111 да 2,59. Еўра расце на 0,0383 да 2,8287 беларускага рубля.

Расійскі рубель зніжаецца да 0,0286 да 3,2956 за 100 адзінак.

***

1 студзеня даляр каштаваў 2,1085. Расці амерыканская валюта стала з 27 студзеня (2,1130), а рэзка курс стаў павышацца з 9 сакавіка (стартаваўшы з 2,2396). Беларускі рубель таннеў на фоне падзення цаны на нафту і аслаблення расійскага.

У панядзелак, 23 сакавіка, курсы дасягнулі найвышэйшага значэння: даляр — 2,6396, еўра — 2,83.

24 і 25 сакавіка рубель умацоўваўся і да еўра, і да даляра. Учора курсы былі такія: 2,5789 (даляр) і 2,7904 (еўра).

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

17
BonScott / Адказаць
26.03.2020 / 11:07
Калі плануеце пісаць пра фінансы і курс даляра, то калі ласка, пішыце таксама, як там пачувае сабе польскі злоты, грыўня, кроны ды ліра турэцкая. У суседзяў таксама праблемы
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру