Форвард салігорскага «Шахцёра» Дарка Бодул падзяліўся меркаваннем пра пандэмію каранавіруса, піша Tribuna.com

«Калі мы даведаліся, што ліга [чэмпіянат краіны па футболе] стартуе, гэта быў цяжкі ўдар. Гэта быў шок. Мы, гульцы і звычайныя людзі, хто сочаць за навінамі, ведаем, што робіцца ў Еўропе. Але мы не можам нічога змяніць», — сказаў харват.

«[Аляксандр Лукашэнка] любіць граць біг-боса. На шчасце, людзі не прымаюць яго словы ўсур'ёз. Нават без мер з боку ўладаў на вуліцах стала значна менш людзей, чым звычайна. Я ўвогуле не бачу пажылых людзей», — сказаў футбаліст.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0