Прэм’ер‑міністр Чэхіі Мірэк Тапаланек заявіў, што планы адміністрацыі ЗША па выратаванні эканомікі — гэта «дарога ў пекла».

Цяпер Чэхія з’яўляецца старшынёй Еўразвязу.

Выступаючы ў Еўрапарламенце, Тапаланек сказаў, што план Барака Абамы, скіраваны на стабілізацыю амерыканскай эканомікі, «падарве стабільнасць сусветнага фінансавага рынку».

Лідэры большасці еўрапейскіх дзяржаў выступаюць за больш жорсткі фінансавы кантроль, у той час як адміністрацыя Абамы інвестуе значныя бюджэтныя сродкі з мэтай стымуляваць эканамічнае развіццё.

Заява Тапаланека стала самым жорсткім каментаром наконт праграмы Барака Абамы з боку Еўрасаюза, у які ўваходзяць 27 дзяржаў.

На наступным тыдні Абама наведае Прагу ў рамках свайго першага візіту ў Еўропу ў якасці прэзідэнта ЗША.

Учора парламент Чэхіі прагаласаваў за вотум недаверу ўраду Тапаланека.

Бі-Бі-Сі

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0