Праваслаўны фестываль «Велікодная Радасць» пройдзе з 1 па 12 красавіка ў Палацы культуры МТЗ, паведаміў БелТА спецыяліст па працы са СМІ Сястрынства ў гонар пакутніцы вялікай княгіні Марыі горада Мінска Анатоль Самасейка.

Фестываль па традыцыі ўключае культурную праграму, мерапрыемствы для дзяцей і выставу-кірмаш. Яго лейтматывам стане 75-годдзе Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.

«Нам трэба захоўваць памяць пра Вялікую Айчынную вайну, пра подзвіг і перамогу савецкага народа, — адзначыў Анатоль Самасейка. — Для наведвальнікаў будуць працаваць тэматычныя фотавыставы, можна будзе ўбачыць дакументальныя і мастацкія фільмы пра вайну. Асаблівым настроем і атмасферай напоўняць ўрокі ваеннай падрыхтоўкі, ваенная кухня».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0