Фота СК

Фота СК

Увечары 25 сакавіка ва Уздзенскім раёне 9-гадовая дзяўчынка падчас гульні прысела і прытулілася спінай да бетоннай накрыўкі, прыстаўленай да каналізацыйнага кальца. У выніку накрыўка ўпала на дзіця, паведамляе СК у сваім тэлеграм-канале.

Дзяўчынку шпіталізавалі з цяжкімі траўмамі. Яе жыццю нічога не пагражае.

На месца здарэння выязджала следча-аператыўная група. Следчыя высвятляюць умовы траўмавання.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0