26.03.2020 / 16:13

Мінздароўя: Інфармацыя Bloomberg пра 22 памерлых ад каранавіруса ў Беларусі — фэйк 14

Большасць выпадкаў каранавіруснай інфекцыі COVID-19 у Беларусі маюць лёгкае або бессімптомнае цячэнне, заявіла намеснік міністра аховы здароўя Алена Богдан у эфіры тэлеканала «Беларусь 1», паведамляе БЕЛТА.

«Міністэрства аховы здароўя валодае абсалютна ўсёй інфармацыяй, якая на дадзены момант ёсць: і па колькасці абследаваных, і па колькасці выяўленых выпадкаў, і па стане здароўя кожнага з гэтых пацыентаў, — сказала Алена Богдан. — Асноўная маса пацыентаў, у якіх выяўлены COVID-19, маюць бессімптомнае цячэнне ці абсалютна не выяўленыя клінічныя праявы рэспіраторнага характару».

Штодня аналізуюцца запасы масак, ахоўных касцюмаў, лекавых сродкаў. Прычым калі раней па леках запас быў створаны на 3—4 месяцы, то на сёння па асноўных пазіцыях ён складае як мінімум 6 месяцаў.

«Сітуацыя з'яўляецца цалкам кантраляванай», — падкрэсліла намеснік міністра.

Таксама яна пракаментавала інфармацыю агенцтва Bloomberg пра нібыта 22 выпадкі смерці ад каранавіруса ў Беларусі.

«У нашых медыцынскіх установах ад інфекцыі COVID-19 на сёння ніхто не памёр. Заканамернае пытанне: якой крыніцай інфармацыі карыстаецца Bloomberg», — адзначыла яна.

Амерыканскае агенцтва Bloomberg сёння раніцай паведаміла пра смяротныя выпадкі ад каранавіруса ў Беларусі. Пазней выявілася, што гэта проста карэктарская памылка: былі зблытаныя лічбы памерлых і выздаравелых.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

3
NavuchencaBK / Адказаць
26.03.2020 / 16:35
Дык пасудзіцеся зь імі. У іх грошай многа, паправіця бюджэт краіны.
5
LitvinM / Адказаць
26.03.2020 / 16:37
Ну інфармацыя тут такая - як ставіць выніковы дыягназ па сьмерці, вось і ўся інфармацыя.

Есьць адна вялікая праблема, якую немагчыма абмінуць - рэжым Лукашенкі па сутнасьці савецкі рэжым, і сам Лукашенка тым ганарыцца. А савецкі рэжым заснаваны на хлусьне і замоўчваньні, страхе і рэпрэсіях. Вось гэта спараджае фэйкі, чуткі, паніку. Калі б Беларусь сапраўды была б адкрытай ня толькі па пытаньні COVID, але і па іншых - ад атамкі да выбараў - то і фэйкаў было бы меней. А так - есьць як есьць
4
Логистик / Адказаць
26.03.2020 / 16:37
Информация bloomberg про наличие министерства здоровья в Беларуси- вот что фейк
Паказаць усе каментары/ 14 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру