У сталіцы Казахстана Нур-Султане і найбуйнейшым горадзе Алма-Аце ўвядуць новыя абмежаванні з-за пагрозы распаўсюджвання каранавіруснай інфекцыі.

Жыхары гарадоў змогуць выходзіць з дому толькі для куплі прадуктаў ці лекаў і выхаду на працу. Усе грамадскія зоны, у тым ліку паркі, гульнявыя пляцоўкі і набярэжныя, будуць закрытыя. Непаўналетнія не змогуць перамяшчацца без дарослых. На вуліцах гарадоў забароняць збірацца групамі больш як па трое чалавек. Забарона не закране толькі членаў сем'яў.

Меры ўступаюць у сілу з 28 сакавіка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0